|
АПОШНІ НУМАР У PDF |
|
|
|
| ЗЬМЕСТ НУМАРУ |
|
Слова
Бенядыкт XVI пра тайну Пяцідзясятніцы: Сьвяты Дух – крыніца надпрыроднай еднасьці і полымя, якое перамяняе сэрцы
--------------------
Ва ўрачыстасьць Зыходу Сьвятога Духа Папа Бенядыкт XVI узначаліў імшу ў базыліцы сьв. Пятра. Тэмай яго казані сталі разважаньні пра прыроду Царквы, якую немагчыма зьвесьці да якога-небудзь палітычнага праекту і якая ўяўляе сабою звышнатуральную рэальнасьць еднасьці чалавечага роду.
Падзеі і сьвяты
“20 гадоў Ты, Госпадзе, корміш мяне Еўхарыстыяй”
--------------------
11 сакавіка 1990 году Апостальскі Візітатар для беларусаў замежжа а. Аляксандар Надсан адслужыў ў Менску Боскую Літургію ў візантыйскім абрадзе на беларускай мове. Гэта была першая адкрытая грэка-каталіцкая Літургія ў паваеннай Беларусі.
Навіны хрысьціянскага сьвету
Бенядыкт XVI да сьвятароў: Бог хоча, каб мы разьдзялялі Яго клопат аб людзях
--------------------
11 чэрвеня 2010 г. на заканчэньне Году сьвятарства ў Апостальскай Сталіцы на плошчы Сьвятога Пятра Бенядыкт XVI узначаліў сьвятую Імшу, якую разам з ім канцэлебравалі 15 тысячаў сьвятароў з усяго сьвету. У гаміліі Пантыфік зьвярнуў увагу на найбольш важныя пытаньні і праблемы, перад якімі стаіць Царква і яе духавенства.
Бенядыкт XVI: сьвецкія вернікі павінны зьдзейсьніць “рэвалюцыю любові” ў сёньняшнім сьвеце
--------------------
У жыцьці сучаснага сьвету неабходна сапраўдная “рэвалюцыя любові”, а зьдзейсьніць яе павінны сьвецкія вернікі, якія ўдзельнічаюць у грамадзкім жыцьці, – падкрэсьліў Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI у звароце да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэньня Папскай Рады па справах сьвецкіх на чале са старшынём ведамства кардыналам Станіславам Рылкам, якім удзяліў аўдыенцыю 21 траўня 2010 году.
Дыялог Цэркваў: праблемы жыцьця адзінай Царквы
--------------------
Праблему жыцьця адзінай Царквы пасьля ўзьяднаньня каталікоў і праваслаўных абмеркавалі ўдзельнікі багаслоўскіх кансультацыяў у Брукліне. Гэтыя праваслаўна-каталіцкія багаслоўскія кансультацыі прайшлі з 1 па 3 чэрвеня 2010 году ў Грэцкім каледжы (Грэцкай праваслаўнай багаслоўскай школе Сьвятога Крыжа) у Брукліне, Масачусетс.
Румынія: экуменічная місія з Ватыкану
--------------------
Падтрымцы і ўмацаваньню еднасьці з Апостальскай Сталіцай грэка-каталіцкай супольнасьці ў Румыніі, а таксама ажыўленьню экуменічнага дыялогу з праваслаўнымі служыў візіт у Румынію 6-10 траўня 2010 году Прэфекта Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынала Леанарда Сандры.
Агульнапольскае чуваньне Адновы ў Сьвятым Духу
--------------------
На Яснай Гары ў Чанстахове (Польшча) 14-15 траўня адбылося XVI Агульнапольскае чуваньне Адновы ў Сьвятым Духу. У ім прынялі ўдзел каля 70 тысячаў вернікаў.
Сьвятло Ўсходу
Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі
--------------------
29 траўня 2010 году ў Мюнхенскай каталіцкай акадэміі прайшоў сімпозіюм на тэму эклезіялогіі і міжхрысьціянскіх стасункаў. Удзельнікам канферэнцыі быў прапанаваны даклад намесьніка Старшыні Аддзела зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату ігумена Філіпа (Рабых) “Папа Бенядыкт XVI і дыялог Рыма-Каталіцкай Царквы з Праваслаўнымі Цэрквамі”. Гэты тэкст, дзе разглядаюцца экуменічныя ініцыятывы Папы, прапануем таксама і чытачам “Царквы” ў якасьці вартага ўвагі погляду афіцыйнага прадстаўніка РПЦ МП на гэтыя ініцыятывы, на дыялог і праблемы еднасьці хрысьціянаў.
Царква і грамадзтва
Папа Бенядыкт XVI і крытыка ў яго адрас
--------------------
Што значыць стаць Папам Рымскім? Атрымаць уладу? Здабыць славу? Быць радасна вітаным шматсоттысячным натоўпам? Прымаць на аўдыенцыях першых персон наймагутнейшых краінаў сьвету? Зьяўляцца на вокладках шматтыражных газет? Пісаць пасланьні, звароты і дырэктывы мільярднай супольнасьці католікаў?..
Вядомы хрысьціянскі публіцыст Пётр Рудкоўскі стаў сьвятаром
--------------------
24 чэрвеня 2010 году, у сьвята нараджэньня Яна Хрысьціцеля, у касьцёле сьв. Барбары ў Віцебску прыняў сьвятарскія сьвячаньні Пётр Рудкоўскі – манах з Ордэну братоў прапаведнікаў (дамініканаў). Ён добра вядомы ў беларускім хрысьціянскім і інтэлектуальным асяродку як багаслоў і філосаф, выкладчык і публіцыст. На беларускім каталіцкім партале Catholic.by і ў газеце “Наша ніва” ён вядзе свае аўтарскія рубрыкі, таксама зьяўляецца сталым аўтарам часопісаў “Аrche” і “Наша вера”, мае свой блог у Жывым журнале.
Астанкі на могілках
--------------------
На пачатку верасьня мінулага году СМІ абляцела вестка, што пры будаўнічых работах на месцы царквы Сьвятога Духа ў Менску будаўнікі разьбілі крыпту з астанкамі невядомых людзей. Сёлета перад Пасхай грэка-каталіцкім сьвятарам стала вядома, што на Вайсковых могілках у Менску (вул. Казлова) пахаваныя астанкі ўніятаў. І што нібыта пахаваньне адбылося пры ўдзеле праваслаўнага сьвятара. Удакладнілі: астанкі знойдзеныя на месцы царквы Сьвятога Духа.
Рэлігія як дадатак для “дзяржаўнай ідэалогіі”
--------------------
За палітычнымі падзеямі ў Беларусі (налёты, хапуны, падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў) і навонках яе (Саюзная дзяржава, Мытны саюз) неяк незаўважна для грамадзтва прайшлі XVI Кірыла-Мятодаўскія чытаньні, прысьвечаныя ўвядзеньню ў школах новага прадмету – рэлігійнай культуры.
Экуменізм
II Экуменічны форум “Кірхентаг” – Дзень Царквы ў Мюнхене
--------------------
12-16 траўня 2010 году ў баварскім Мюнхене праходзіў ІІ Экуменічны форум “Кірхентаг” – вялікі хрысьціянскі фэст, які сумесна арганізавалі прадстаўнікі розных канфесіяў Нямеччыны, гасьцямі на якім былі хрысьціяне з 91 краіны сьвету, у тым ліку і з Беларусі.
Парафіяльнае жыцьцё
Сьвята іконы Маці Божай Жыровіцкай
--------------------
Вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы і івацэвіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай урачыстымі набажэнствамі ў Слоніме і Івацэвічах адзначылі сьвята гэтай вельмі шанаванай хрысьціянамі ў Беларусі цудатворнай іконы, якое ў царкоўным календары католікаў абодвух абрадаў прыпадае ў Велікодны перыяд – на 7 траўня паводле новага стылю.
Шлях да Бога
Адданыя Царкве і Бацькаўшчыне
--------------------
9 сакавіка 2010 году на 95-ым годзе жыцьця памёр у Чыкага (США) доктар Вітаўт Рамук. А ўсяго праз два месяцы, пасьля нядоўгай хваробы, адыйшла да Госпада і яго жонка. Вера Рамук памерла 5 траўня. Сёлета ёй споўнілася б 80. Яны былі сярод заснавальнікаў і актыўных вернікаў беларускай грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Збаўцы ў Чыкага, якая існавала там да 2002 году.
Адыйшоў да Госпада айцец Кастусь Маскалік
--------------------
20 красавіка ў дамовай царкве Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане адбылося разьвітаньне з старэйшым беларускім грэка-каталіцкім сьвятаром айцом Кастусём Маскалікам, які на 92 годзе жыцьця 12 красавіка 2010 году адыйшоў да Госпада. Шмат гадоў ён адпрацаваў у беларускай секцыі Радыё Ватыкан, выконваў сьвятарскае служэньне ў Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане. Сёлета, 10 красавіка, споўнілася 55 гадоў яго сьвятарства.
Рухі і супольнасьці
У чаканьні Зыходу Сьвятога Духа: хрысьціянскі фэст у Пінску
--------------------
У Пінску, 22 траўня 2010 году, напярэдадні сьвята Зыходу Сьвятога Духа перад будынкам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя сьв. Тамаша Аквінскага ўвечары адбыўся хрысьціянскі фэст для моладзі, які праходзіў пад дэвізам “Прыміце Духа Сьвятога”. Гэты фэст моладзі быў арганізаваны намаганьнямі кіраўніцтва пінскай семінарыі і найперш яе пракуратара кс. Эдуарда Мігая разам з берасьцейскімі грэка-католікамі з супольнасьці “Маран ата”.
Гісторыя Царквы
Царкоўная музыка на Беларусі
--------------------
Дасьледаваньне вядомага ангельскага беларусіста Г.Піхуры (Гая дэ Пікарда) пра гісторыю царкоўнай музыкі ў Беларусі. У гэтым нумары - разьдзел “Заняпад (1725-1880)”.
УГКЦ распачынае праект вэбінараў
--------------------
29 чэрвеня 2010 году Ўкраінская Грэка-Каталіцкая Царква ладзіць першы вэбінар. Серыю онлайн-семінараў УГКЦ распачне вэбінарам на тэму “Еднасьць паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі ў багаслоўскім бачаньні Патрыярха Ёсіфа (Сьліпога)”. Яго правядзе дырэктар Інстытуту гісторыі Царквы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту айцец д-р Андрэй Міхалейка.
|
|
| ТОР |
Свабода ня можа быць без духоўнасьці
 Архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці, Апостальскі нунцый у Беларусі адзначыў 5 студзеня 10-гадовы юбілей біскупскага пасьвячэньня. У інтэрв’ю журналістам Ватыканскага радыё ярарх узгадаў падзеі 10-гадовай даўніны, а таксама падзяліўся першымі ўражаньнямі ад служэньня ў Беларусі. “Я шчасьлівы адзначаць 10-годдзе майго біскупскага пасьвячэньня ў Беларусі. Я памятаю гэты сьвяты дзень, калі бл. Ян Павел ІІ усклаў на мяне рукі ў базыліцы сьв. Пятра. Дагэтуль адчуваю на маім твары яго пяшчотны дотык пасьля цырымоніі. Я імкнуўся сьведчыць аб любові Божай і прысутнасьці Папы там, дзе правёў гэтыя 10 гадоў, і прашу мне дараваць за ўсе тыя выпадкі, калі ня здолеў сьведчыць гэта на той вышыні, якой хацеў ад мяне Бог. Калі прыехаў у Беларусь, я наведаў усе каталіцкія япархіі і сустрэўся з грэка-каталіцкай супольнасьцю. Сьвятары, дыяканы і манахі тут моляцца, медытуюць, працуюць. Гэтая Царква – маладая, дынамічная, жывая”, – сказаў архібіскуп Гуджароцьці. |
| НАВІНЫ: |
Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 8
 |
27.01.2012 Экуменічны тыдзень у Барысаве
Ужо больш за 10 гадоў у Барысаве праводзяцца экуменічныя малітоўныя служэньні з удзелам сьвятароў і пастараў розных хрысьціянскіх супольнасьцяў. Ня стаў выключэньнем і гэты год, паведамляе беларускі каталіцкі партал Catholic.by. | 26.01.2012 Экуменічная малітва ва Ўкраінскім каталіцкім універсітэце
У Львове прадстаўнікі Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, Рыма-Каталіцкай Царквы, Армянскай Апостальскай Царквы і Царквы хрысьціянаў веры евангельскай прынялі ўдзел у міжканфесійнай сустрэчы з малітвай за еднасьць хрысьціянаў, паведамляе прэс-служба УКУ. Гэтае экуменічнае мерапрыемства адбылося 24 студзеня 2011 году ў капліцы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту. | 25.01.2012 Мілан Жуст: у экуменізьме трэба заўважаць маленькія крокі наперад
З нагоды Тыдня
малітваў за еднасьць хрысьціянаў супрацоўнік Папскай Рады па спрыяньні
еднасьці хрысьціянаў славенскі езуіт а. Мілан Жуст апублікаваў на
старонках аднаго з студзеньскіх нумароў ватыканскай газеты
“L’Osservatore Romano” свой штогадовы агляд экуменічных дачыненьняў з
праваслаўнымі Цэрквамі славянскіх краінаў. | 24.01.2012 У Кіеве розныя канфесіі аб’ядналіся ў малітве за еднасьць хрысьціянаў
У грэка-каталіцкім храме сьвятога Васіля Вялікага ў Кіеве 22 студзеня 2012 году прадстаўнікі хрысьціянскіх Цэркваў Украіны сумесна маліліся за еднасьць хрысьціянаў. | 24.01.2012 Ад інфармаваньня да размовы
Архібіскуп Клаўдыё Марыя Чэльлі, старшыня Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі, падкрэсьліў, што прысутнасьць каталікоў у Інтэрнэце мае надзвычай важнае значэньне для Царквы. | 23.01.2012 Архібіскуп Воэлькі: мы павінны сумесна сьведчыць пра Хрыста
Архібіскуп Бярлінскі Райнэр Марыя Воэлькі сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, што толькі сумеснае сьведчаньне хрысьціянаў розных дэнамінацыяў можа быць знакам для загубленага грамадзтва. “Найлепшым прыкладам гэтага – сітуацыя ў Берліне, у якім хрысьціяне зьяўляюцца меншасьцю”, – сказаў нямецкі ярарх. | 22.01.2012 Экуменічны тыдзень: малітва ў Менску
21 студзеня 2012 году на экуменічную малітву ў менскім архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі сабраліся прадстаўнікі Рыма- і Грэка-Каталіцкай Царквы, Праваслаўнай, Лютаранскай Царквы, а таксама супрацоўнікі Біблейскага таварыства з пратэстанцкіх супольнасьцяў. | 18.01.2012 Эфіёпія: пасяджэньне каталіцка-праваслаўнай багаслоўскай камісіі
16-23 студзеня ў эфіёпскай сталіцы Адыс-Абеба праходзіць пасяджэньне зьмешанай міжнароднай камісіі па пытаньнях тэалагічнага дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Ўсходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі. | 07.01.2012 Архібіскуп Гуджароцьці на 10-годдзе сваёй хіратоніі: вялікая радасьць служыць народу, які напоўнены любоўю
5 студзеня 2012 году ў менскім касьцёле сьв. Сымона і Алены адбылася літургія з нагоды 10-годдзя біскупскай хіратоніі Апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджароцьці. Разам з юбілярам маліліся ўсе беларускія біскупы, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і шматлікія сьвятары абодвух абрадаў. | 06.01.2012 Экзарх Антон Неманцэвіч – узор вернасьці Царкве
6 студзеня 1943 году, у менскай турме СД закончыў сваё зямное жыцьцё а. Антон Неманцэвіч, Экзарх беларускіх усходніх католікаў. З гэтай нагоды Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыт Сяргей (Гаек) заклікаў сьвятароў і вернікаў асабліва ўзгадаць яго падчас малітваў. | 05.01.2012 Хор «Прасфара» запрашае на калядны канцэрт
У нядзелю, 8 студзеня 2012 году хор «Прасфара» менскай грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога і праведнага Язэпа запрашае на Калядны канцэрт. Сёлета хору спаўняецца 5 гадоў. | 28.12.2011 “У наступным годзе ў Ерусаліме”
Перад Каляднымі сьвятамі і Новым 2012 годам выйшаў другі дыск з песьнямі харызматычнай супольнасьці “Maran atha”, якая існуе ў берасьцейскай грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Новы музычны праект “Маран аты” атрымаў назву “У наступным годзе ў Ерусаліме”. | 26.12.2011 Бэтлеемскі агонь – сымбаль полымя веры
Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) скіраваў сваё Пастырскае пасланьне на сьвята Раства Хрыстовага 2011 году і на Новы 2012 год. У ім ён заклікае вернікаў запаліць іскру веры, надзеі ды любові ад Госпада Ісуса Хрыста – Сына Божага, Які стаўся чалавекам, ды ў бляску гэтага полымя веры, надзеі ды любові зразумець, што нават малая іскра ёсьць вялікай сілай, якая здольная запаліць усе навокал. Дзеля гэтага Апостальскі Візітатар заклікае грэка-католікаў у наступным годзе, які будзе праходзіць пад знакам Новай Евангелізацыі і малітвы за сем’і, зьяднацца вакол адчыненай Кнігі Слова Божага і шчыра маліцца, каб Новы 2012 Год Гасподні быў нагодай сьведчыць пра актуальнасьць і неабходнасьць Слова Божага на роднай мове ў жыцьці нашай краіны. | 24.12.2011 Захавайма ня толькі веру, але і традыцыі бацькоў
Калядны зварот Апостальскага Візітатара для беларусаў католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана. | 17.12.2011 Напярэдадні Калядаў Апостальскі нунцый сустрэўся з грэка-каталіцкім духавенствам
15 сьнежня 2011 году ў рамках пастырскага візіту ў Полацак, Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці сустрэўся з грэка-каталіцкім духавенствам. | 15.12.2011 Першаярарх УГКЦ заклікае штодня чытаць Сьвятое Пісаньне
«Усе мы ствараем Адзіную, Сьвятую, Паўсюдную і Апостальскую Царкву. Таму ўсе павінны быць “жывымі камянямі” у будынку нашай парафіі, якая зьяўляецца ўвасабленьнем гэтай Царквы ў нашай мясцовасьці», – пра гэта напісаў Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Сьвятаслаў Шаўчук у пастырскім лісьце «Жывая парафія – месца сустрэчы з жывым Хрыстом», які ён скіраваў да духавенства, манаства і ўсіх вернікаў УГКЦ 2 сьнежня 2011 году. | 10.12.2011 Яны чакаюць заўсёды…
3 сьнежня 2011 году ў рамках акцыі “Сьвяты Мікалай ідзе да дзяцей” валанцёры Руху сьв. Мікалая на чале з самім Сьвятым Мікалаем наведалі Сялюцкі псіханеўралагічны інтэрнат, што на Віцебшчыне. Валанцёры прывезьлі з сабой салодкія падарункі, а таксама рэчы для асабістай гігіены і цёплую вопратку. Насельнікі Сялюцкага дому-інтэрнату з задавальненьнем прымалі ўдзел у праграме, якую падрыхтавалі валанцёры: маліліся разам, адказвалі на пытаньні, сьпявалі песьні і танчылі для сьв. Мікалая. | 02.12.2011 Сустрэць агонь і несьці агонь
Падчас сьвяткаваньня ў Менску дня памяці Апостала Андрэя Першапакліканага новы Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці перадаў беларускім грэка-католікам прывітаньне і блаславеньне ад Сьвятога Айца Папы Бенядыкта XVI: “сустрэць агонь і несьці агонь” веры іншым, “не пераймацца тым, што... не такія шматлікія”, бо “моц агню не залежыць ад яго аб’ёму, ад велічыні полымя”, але залежыць ад моцы іскраў ад Госпада, якія здольныя запаліць усё вакол. Пасланьнік Папы таксама падкрэсьліў, што разнастайнасьць Цэркваў і традыцыяў у Паўсюднай Царкве – “гэта не фальклёрны сьпектакль”, гэта прыналежнасьць да даўняй традыцыі, якая мае глыбокія карані. | 01.12.2011 Архібіскуп Гуджароцьці: важна, каб у вашых сэрцах гарэў агонь веры
У нядзелю, 27 лістапада 2011 году вернікі менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў сьвяткавалі памяць сьв. апостала Андрэя Першапакліканага. Урачыстую літургію ў капліцы душпастырскага цэнтра сьв. Язэпа ўзначаліў архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці, Апостальскі нунцый у Беларусі. | 01.12.2011 Сустрэча груп Тэзе ў Менску
27 лістапада 2011 году ў грэка-каталіцкім душпастырскім Цэнтры сьв. Язэпа ў Менску адбылася духоўна-фармацыйная сустрэча для моладзі, што брала ўдзел у сустрэчах, арганізаваных Супольнасьцю Тэзэ, паведамляе сайт Хрысьціянскага валанцёрскага руху сьв. Мікалая. | 25.11.2011 Апостальскі нунцый наведае грэка-католікаў Менску
27 лістапада 2011 году Апостальскі нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці разам з сталічнымі вернікамі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы прыме ўдзел у сьвяткаваньні дня памяці сьвятога Апостала Андрэя, апекуна хрысьціянскага Ўсход. | 25.11.2011 Нарада каталіцкіх патрыярхаў Блізкага Ўсходу
Патрыярхі Каталіцкіх Цэркваў на Блізкім Усходзе заклікалі сваіх вернікаў заставацца на роднай зямлі і ўдзельнічаць у палітыцы дзеля міру. Такую заяву яны зрабілі ў канцы сваёй канферэнцыі, якая адбылася 14-17 лістапада 2011 году ў Бкерке каля Бейруту (Ліван), у рэзідэнцыі зьверхніка Мараніцкай Царквы. | 23.11.2011 У Рыме прайшла навуковая канферэнцыя, прысьвечаная кардыналу Тысерану
17 лістапада 2011 году ў Французскім інстытуце пры Цэнтры сьв. Людовіка ў Рыме прайшла канферэнцыя «Кардынал Тысеран. Французская постаць у Рыме». Пра гэта паведамляе Седмица.Ru са спасылкай на ватыканскую газету «L’Osservatore Romano». Кардынал Тысеран – адна са знакавых постацяў у Рымскай курыі XX стагоддзя, ад якога ў значнай ступені залежыла Ўсходняя палітыка Ватыкану. | 22.11.2011 Калядныя паштоўкі на карысьць хворых дзяцей
У Горадні валанцёры хрысьціянскага Руху сьв. Мікалая разам з навучэнцыамі з нядзельнай школкі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай распачалі дабрачынную акцыю “Калядныя паштоўкі на карысьць хворых дзяцей”. | 22.11.2011 Грэка-каталіцкая літургія ў гонар Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні
19-20 лістапада 2011 году адбылася беларуская пілігрымка ў Вільню, у якой бралі ўдзел каталікі візантыйскага і лацінскага абраду, а таксама праваслаўныя. | 21.11.2011 Беларусь у цэнтры міжнароднага экуменічнага дыялогу
Беларусь зьяўляецца мастом паміж хрысьціянскім Усходам і хрысьціянскім Захадам, што вельмі дапамагае ў разьвіцьці дыялогу – адзначыў вядомы экуменічны дзеяч, знаўца хрысьціянскага Ўсходу бенядыктынскі манах-тэолаг з Шэўтонскага манастыра ў Бельгіі а. Тадэй Барнас у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё падчас міжнароднай канферэнцыі “Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысьціянскія этычныя каштоўнасьці як уклад у сацыяльнае жыцьцё Еўропы”, якая адбылася 13-15 лістапада 2011 году ў Менску. | 19.11.2011 Ліквідатар Уніі будзе новым сьвятым РПЦ?
Артыкул на сайце "Ежедневник" з інфармацыяй пра намер Беларускай Праваслаўнай Царквы абвясьціць сьвятым Ёсіфа Сямашку – распрацоўшчыка таемных планаў па зьнішчэньні Ўніяцкай Царквы і яе ліквідатара, выклікаў бурную рэакцыю чытачоў, тым больш што матэрыял гэты (цалкам або ў скароце) зьмясьцілі на сваіх інтэрнэт-старонках цэлы шэраг беларускіх СМІ. Аўтар абсалютна слушна, на думку многіх, адзначае: было б зразумела, калі б ідэя ўшанаваньня Сямашкі як сьвятога зьявілася ў часы Расейскай імперыі, бо заслугі яго перад царызмам бясспрэчныя, аднак дзіўна, што такая ідэя зьявілася ўжо ў незалежнай Беларусі ХХI стагоддзя, тым больш што Праваслаўная Царква сама перажыла кашмар бальшавіцкіх рэпрэсіяў і займела мноства навамучанікаў, якія таксама, як і ўніяты, пацярелі за вернасьць сваім рэлігійным перакананьням. | 16.11.2011 Душпастырскія зьмены ў БГКЦ
Апошнім часам адбыліся некалькі зьменаў у душпастырстве беларускіх грэка-каталіцкіх супольнасьцяў. Новых душпастыраў атрымалі вернікі ў Менску і Івацэвічах. | 16.11.2011 У сучасным сьвеце важна, каб усе хрысьціяне адзіным фронтам абвяшчалі Добрую Вестку
13 лістапада 2011 году ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Раў распачалася міжнародная канферэнцыя “Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысьціянскія этычныя каштоўнасьці як уклад у сацыяльнае жыцьцё Еўропы”. У форуме прыняў удзел Старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці кардынал Курт Кох, які цяпер знаходзіцца з візітам у нашай краіне. | 16.11.2011 Кардынал Кох: кроў мучанікаў спрыяе дыялогу паміж Цэрквамі
У Душпастырскім цэнтры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Менску ў суботу, 12 лістапада 2011 году, адбылося чарговае, 48-ае пленарнае пасяджэньне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, на якім прысутнічаў і Апостальскі Візітатар БГКЦ архім. Сяргей (Гаек). Удзел у пасяджэньні ярархаў упершыню браў Апостальскі нунцый у нашай краіне архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці, а таксама кардынал Курт Кох, Старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці, паведамяле Catholic.by. |
Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 8
 |
|
| ПЕРАКЛАДЧЫК |
|
|
| АБВЕСТКІ |
28.12.2011 “У наступным годзе ў Ерусаліме” Перад Каляднымі сьвятамі і Новым 2012 годам выйшаў другі дыск з песьнямі харызматычнай супольнасьці “Maran atha”, якая існуе ў берасьцейскай грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Новы музычны праект “Маран аты” атрымаў назву “У наступным годзе ў Ерусаліме”. |
24.09.2011 У Празе аднаўляюцца беларускія набажэнствы У нядзелю, 25 верасьня, у Празе ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна аднаўляюцца беларускія набажэнствы. Кожную апошнюю нядзелю месяца іх будзе служыць беларускі грэка-каталіцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка. |
14.03.2011 У Калінінградзе беларусы стварылі грэка-каталіцкую суполку З нядаўнага часу ў беларусаў Калінінграда зьявілася магчымасьць наведваць беларускія грэка-каталіцкія багаслужбы. У 2010 годзе там была заснавана парафія, якую назвалі ў гонар сьв. Еўфрасіньні Полацкай, Апякункі Беларусі. Пра гэта паведаміў сябра Калінінградзкага рэгіянальнага грамадзкага аб’яднаньня “Беларускае таварыства культуры” Расьціслаў Шаховіч. |
24.09.2009 Дыск «Песьні Духа» Яшчэ ня вельмі багатая на здабыткі беларуская хрысьціянская дыскаграфія нядаўна папоўнілася новым дыскам - “Песьні Духа вялікіх містыкаў Кармелю”, які запісалі берасьцейскія грэка-католікі з супольнасьці “Маран ата”. |
| АКЦЭНТЫ |
«Палітыка павінна быць дзейнасьцю дзеля справядлівасьці і ствараць, такім чынам, умовы для пабудовы міру. Канешне, палітык шукае посьпеху, які сам па сабе дае яму магчымасьці для больш эфектыўнай палітычнай дзейнасці. Але посьпех павінен быць падпарадкаваны крытэрам справядлівасьці, жаданьню рэалізаваць закон. Посьпех можа быць таксама спакусаю і такім чынам стаць прычынай супрацьстаяньня з законам, з рэалізацыяй справядлівасьці. “Калі прыбраць закон – тады чым будзе адрозьнівацца дзяржава ад вялікай банды?”, - пісаў сьв. Аўгустын. Мы, немцы, ведаем з нашай гісторыі, што гэтыя словы ня толькі пустое запужваньне. Мы перажылі перыяд аддзяленьня ўлады ад закону, калі ўлада ішла супраць закону, растаптала закон, калі дзяржава стала інструментам зьнішчэньня закону – стала добра арганізаванай бандай, якая пагражала ўсяму сьвету скінуць яго ў прорву. Служыць закону і змагацца з панаваньнем несправядлівасьці застаецца фундаментальным абавязкам палітыка».
Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI. Прамова ў нямецкім бундэстагу, 22.09.2011. |
|
| ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР БГКЦ |
| БІБЛІЯ ПА-БЕЛАРУСКУ |
|
| ВІДЭА |
Урачыстая беатыфікацыя Папы Яна Паўла II, 01.05.2011.
| |
Пра новага Зьверхніка УГКЦ
| |
Promo-clip Сусьветнага Дня моладзі 2011 г. у Мадрыдзе (Іспанія) для пілігрымаў з Аўстраліі
|
|
|
|
КАТАЛІЦКІЯ НАВІНЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ:
|
|
Web-admin © 2012 Газета "ЦАРКВА" | RSS |
Наведвальнікаў on-line: 2 Сёньня: 1 За месяц: 3749 За ўвесь час: 18140
|
|
|