Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI мае надзею, што яго падарожжа ў Сьвятую Зямлю дапаможа «паглыбіць дыялог Царквы з габрэйскім народам, каб габрэі і хрысьціяне, а таксама мусульмане, маглі жыць там у супакоі і згодзе». Гэтыя словы Папа прамовіў падчас прыёму дэлегацыі з Ізраіля і Папскай камісіі па рэлігійным дыялогу з юдаізмам 12 сакавіка 2009 г.
«Дыялог, у якім вы прымаеце актыўны ўдзел, зьяўляецца плодам гістарычнага візіту майго ўмілаванага папярэдніка папы Яна Паўла ІІ у Сьвятую Зямлю ў сакавіку 2000 года,– падкрэсьліў Бенядыкт XVI у сваёй прамове.– Гэта ён жадаў, каб быў распачаты дыялог з габрэйскімі рэлігійнымі ўстановамі ў Ізраілі, а яго заахвочваньне было вырашальным у імкненьні да гэтай мэты».